У рамках дабрачыннага руху «Прафсаюзы - дзецям» у Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы ладзілі акцыю «Збяры школьніку партель».
Сёлета ідуць у першы клас 22 дзіця медработнікаў, сем з іх са шматдзетных сем’яў. Разам з матэрыяльнай дапамогай ім уручылі сертыфікаты ў магазін «Радуга» на набыццё канцылярскіх тавараў. Таксама ў рамках акцыі аказалі дапамогу 17 шматдзетным сем’ям з дзецьмі-школьнікамі і тром сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Агульная сума матэрыяльнай падтрымкі склала 1 836 рублёў.
Старшыня прафсаюзнай пярвічкі С.А. Карпеза